Паводле звестак кіраўніка Харкаўскай абласной грамадзянскай адміністрацыі Алега Сінягубава, праз атаку акупантаў мінулай ноччу 12 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, сярод іх чацвёра дзяцей.

Прылёты адбыліся ў некалькіх раёнах горада. У прыватнасці, у Салтаўскім раёне ў выніку траплення БПЛА каля жылой шматпавярхоўкі ўспыхнулі аўтамабілі. Таксама пашкоджаны фасад гэтага будынка.
Акрамя таго, было трапленне БпЛА ў дах тэхнічнага паверха 9-павярховага жылога дома. Там успыхнуў пажар.
Беларускае Радыё Рацыя






