У новы пакет санкцый Еўразвязу трапілі 11 беларусаў, паведамляе “Свабода”. У санкцыйны пакет могуць увайсьці прадстаўнікі абароннай сферы Беларусі, якіх Еўрапейскі Звяз лічаць адказнымі за матэрыяльную падтрымку агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Еўрапейскі звяз правядзе галасаванне за 12 пакет санкцый на наступным тыдні. Новы пакет уключае прамую забарону на імпарт расейскіх непрамысловых алмазаў з 1-га студзеня.
Фота: euneighbourseast.eu