BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

15-га сакавіка у 1994 годзе быў прыняты Асноўны закон краіны


Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі. Менавіта 15-га сакавіка ў 1994 годзе быў прыняты Асноўны закон краіны.

Вокладка Кастытуцыі Рэспублікі Беларусь у рэдакцыі 1994 года.

У многіх краінах Дзень Канстытуцыі — гэта сапраўднае свята, сімвал надзейнасці дзяржавы і гарантыі правоў грамадзян. У Беларусі ж гэтая дата ўспрымаецца інакш.

Пасля распаду Савецкага Саюза асноўным законам, па якім жыла краіна, была Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце, а рашэнні прымаліся Вярхоўным Саветам. Прыняцце новай Канстытуцыі ў 1994 годзе прадугледжвала ўвядзенне пасады прэзідэнта і правядзенне выбараў, на якіх перамог Лукашэнка, які пазней неаднаразова перапісаў Канстытуцыю пад сабе.

Канстытуцыя Беларусі змянялася чатыры разы — у 1995, 1996, 2004 і 2022 гадах.

Папраўкі ініцыяваў Аляксандр Лукашэнка, і яны паступова ўзмацнялі ягоныя паўнамоцтвы.

Найбольш важнай стала змена 2004 года, якая скасавала абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Гэта дало магчымасць дзейнаму кіраўніку дзяржавы балатавацца неабмежаваную колькасць разоў.

Сёння, 15 сакавіка, беларусы Вільніа 12:00 сустэнуцца на плошчы Вінцаса Кудзіркі на традыцыйным нядзельным мітынгу салідарнасці.

Тэмай сустрэчы стануць сістэматычныя парушэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з боку рэжыму Лукашэнкі.