ЕЗ 27 траўня ўхваліў абарончую схему на 150 мільярдаў еўра, накіраваную на рост вайсковых выдаткаў, супольных закупак зброі і падтрымку Украіны. Гэта адбываецца пры змяншэнні ўвагі ЗША да Еўропы і доўгатэрміновых пагрозах еўрапейскай бяспецы ад Расеі і Беларусі.

Сёння Еўрапейскі Звяз афіцыйна зацвердзіў схему павелічэння сваіх абаронных выдаткаў.
Так званы рэгламент SAFE (Security Action For Europe) перш прапанавала ў сакавіку Еўрапейская камісія ў адказ на заклікі дзяржаваў ЕЗ фінансава і палітычна падтрымаць дасягненне новых абаронных мэтаў, якія ставіць NATO, і патэнцыйна зрабіць крок для падтрымкі Украіны,
У канчатковым рэгламенце падкрэслена, што «пагрозы, якія ідуць ад Расеі і Беларусі, асабліва тэрміновыя і актуальныя» і вымагаюць хуткага супрацьдзеяння.






