BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

2-3 траўня Святлана Ціханоўская наведвае Мальту

Гэта першый візіт Ціханоўскай у гэтую краіну. Ён адбываецца па запрашэнні старшыні АБСЕ і міністра замежных спраў Яна Борга.

Фота з фэйсбуку Францішка Вячоркі

Падчас сустрэч з кіраўніцтвам Мальты Ціханоўская абмяркуе ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне, магчымыя крокі АБСЕ па вызваленні палітвязняў, прыцягненне памагатых рэжыму да адказнасці, падтрымку дэмакратычных сілаў, супрацоўніцтва паміж ЕЗ і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Таксама Ціханоўская перадасць просьбу, каб Мальта падчас свайго старшынства ў АБСЕ падымала пытанне Беларусі.