BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

2 красавіка – 20 гадоў з дня смерці папы св. Яна Паўла ІІ

Папа Вайтыла адышоў да «дому айца» дакладна 02.04.2005 года а 21:37. Пантыфікат папы Яна Паўла ІІ быў адным з найдаўжэйшых пантыфікатаў у гісторыі Каталіцкага Касцёла, бо трываў амаль 27 гадоў.

 Галоўнай мэтай папы Вайтылы за гэты час было пераўтварэнне і змяненне пазіцыі каталіцкай царквы. Ён спрыяў паляпшэнню адносін Касцёла з юдаізмам, ісламам, праваслаўнай царквой і англіканскімі Цэрквамі. Ён быў адным з сусветных лідараў, якія найбольш часта падарожнічалі ў гісторыі, за час свайго пантыфікату наведаў 129 краін. Марыў, каб наведаць Савецкі Саюз, пазней пасля распаду СССР наведаў Балтыйскія краіны, Грузію і Украіну. Няздзейсненай марай св. Яна Паўла ІІ было наведванне Беларусі.

Амаль праз 10 гадоў пасля смерці, 27 красавіка 2014 года, ён быў кананізаваны, значыць уведзены ў лік святых Каталіцкага Касцёла, дарэчы разам з ранейшым папам Янам ХХІІІ.

Беларускае Радыё Рацыя прапануе Вашай увазе рэпартаж Юркі Ляшчынскага і Якуба Сушынскага пра святога Яна Паўла ІІ.

Папа Ян Павел ІІ і беларускі пісьменнік з Беласточчыны Сакрат Яновіч (на здымку ў Ватыкане).

Беларускае Радыё Рацыя