BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

20 чалавек пацярпелі ад ўдара Расеі па вакзале ў Запарожжы

Расея ўдарыла авіябомбамі па аўтавакзале ў Запарожжы, у выніку чаго пацярпелі 20 чалавек. Атака адбылася 10 жніўня а 18-й гадзіне, паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў.

Запарожскі вакзал пасля расейскай атакі. Фота: spravzhne.media.
Запарожскі вакзал пасля расейскай атакі. Фота: spravzhne.media

У параненых множныя мінна-выбуховыя траўмы. Сярод пацярпелых людзі розных узростаў — ад 24 да 77 гадоў.

Яшчэ адзін удар быў нанесены па ўніверсітэцкай клініцы Запарожскага медыцынскага ўніверсітэта. Пацярпелых там няма.

У выніку ўдару па Запарожжы пашкоджаны таксама 7 шматкватэрных дамоў.

Беларускае Радыё Рацыя