BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

24 лістапада 1996 года адбыўся рэферэндуму аб змене Канстытуцыі Беларусі

24 лістапада 1996 года ў Беларусі адбыўся ініцыяваны Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндум, які істотна пашырыў паўнамоцтвы прэзідэнта.

Фота: radabnr.org

На рэфэрэндуме таксама прагаласавалі за перанос Дня Незалежнасці на Дзень вызвалення Менска 3 ліпеня, супраць куплі і продажу зямлі ды супраць адмены смяротнага пакарання.

Вынікі рэферэндуму 1996 года адразу прызнала Расея, але так і не прызналі ў краінах Еўразвязу, ЗША і большасці краінаў дэмакратычнага свету, а дэмакратычная апазіцыя назвала гэты рэферэндум канстытуцыйным пераваротам. Шмат хто ў беларускім грамадстве лічыць, што вынікі рэферэндуму былі сфальсіфікаваныя ўладамі.

Беларускае Радыё Рацыя