12 сакавіка з нагоды 25-й гадавіны далучэння Польшчы да НАТА, факультэт міжнародных адносін Універсітэта ў Беластоку правёў тэматычныя дэбаты пад назвай.

Мерапрыемства праходзіла пад патранатам ваяводы падляшскага Яцэка Бжазоўскага, які запэўніў, што членства НАТА дае гарантыю бяспекі ад нападу Расеі з тэрыторыі Беларусі:
– Польшча з’яўляецца чальцом Паўночна-атлантыцкага. Нас бароніць 5 артыкул, які кажа пра непарушальнасць тэрытарыяльнай прасторы краін-чальцоў. У сувязі з гэтым не магу ўявіць, каб нешта такое магло бы здарыцца. Гэта па-першае, а па-другое Польская краіна ў бяспецы, мы маем добра падрыхтаванае войска, так што веру. што да такой сітуацыі ніколі не дойдзе.
Пра ролю Беларусі на мяжы з НАТА і на фоне вайны ва Украіне разважае прафесар Даніэль Боцьковскі:
– Рашэння ад Беларусі, каб ісці кудысьці на захад не было. Таксама як і Украіны. Беларусі не пагражае НАТА, ані Польшча. Беларусь сёння гэта інструмент Расеі, і гэта фатальная інфармацыя для беларусаў. Заўсёды калі Беларусь была інструментам Расеі, гэта звязвалася з пазбаўленнем суверэнітэту, дзяржаўнасці.
Таксама да прысутных звярнуўся 1-ы намеснік начальніка Генеральнага штаба Войска Польскага, генерал-лейтэнант Пётр Блажэўш. Падчас дэбатаў неаднаразова падкрэслівалася, што чвэрць стагоддзя Польшчы ў НАТА дало мажлівасць выбудаваць тую краіну, якой Польшча з’яўляеца зараз.
Фота аўтара:





Беларускае Радыё Рацыя