
25 траўня адбудуцца выбары ў Каардынацыйную раду III склікання. Пачалася перадвыбарчая кампанія ў яе склад.
Пра стаўленне да выбараў і ўдзелу ў іх гавораць беларусы Варшавы:
– З радасцю прыму ўдзел, хаця б у такіх выбарах, бо ў беларускіх няма шанцаў удзельнічаць цяпер.
– Алег Кулеша. Я прыму ўдзел у галасаванні, я іду ў кааліцыі з Паўлам Паўлавічам Латушкам.
– Ілля Дабратвор. Я не буду галасаваць на гэтых выбарах, бо лічу гэтыя выбары непразрыстымі і недэмакратычнымі. Абмежавана права просты людзей балатавацца, патрэбныя нейкія спісы або партыйна.
Поўны матэрыял у далучаным гукавым файле:
Кардынацыйная рада Беларусі праводзіць выбары з мэтай аб’яднання беларусаў, грамадзянскай супольнасці і палітычных арганізацый у імкненні да вызвалення Беларусі ад дыктатуры рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і імперскага і мілітарысцкага рэжыму Уладзіміра Пуціна.







Беларускае Радыё Рацыя