BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

25 траўня пройдуць выбары ў Каардынацыйную раду

Агучылі дату выбараў. 25 траўня пройдзе працэс абрання прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады, апазіцыйнага прадстаўнічага органа за мяжой. Ужо вызначаліся з асноўнымі канцэпцыямі: напрыклад, выбары адбудуцца паводле прапарцыйнай сістэмы з закрытымі спісамі.

Без спісу самавылучэнцаў ды без квот для недзяржаўных беларускіх арганізацый. Па ранейшаму не вядома, як будуць фізічна адбывацца выбары. Для арганізатараў, актуальнае пытанне бяспекі ўдзельнікаў працэсу, якое патрабуе дакладнага вывучэння, заўважыў у нашым эфіры прадстаўнік каардынацыйнай рады Андрэй Жураўлёў:

– Мы не маем дакладнага адказу, як яны будуць адбывацца тэхнічна – гэта таксама абмяркоўваюцца. На сёння я не магу сказаць, што рашэнне ўжо зробленае. Але я пацвярджаю тое, што ўсе бакі дэмакратычных сілаў і арганізатараў выбараў, вызначаюць гэтае пытанне найбольш важным, бо бяспека адно з найбольш прыярытэтных пытанняў, і для кандыдатаў, і для выбарнікаў.

7 лютага, за дзень да заканчэння паўнамоцтваў другога складу, Каардынацыйная рада вырашыла падоўжыць свой мандат. Што выклікала спрэчкі. Напрыклад, Алена Жываглод склала паўнамоцтвы віцэ-спікера і выйшла з Каардынацыйнай рады, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне адклікала свайго дэлегата Арцёма Брухана.

Беларускае Радыё Рацыя