26 гадоў таму знік Юрый Захаранка. 7 траўня 1999 года экс-міністр унутраных спраў Беларусі Юры Захаранка знік па дарозе дадому, у раёне вуліцы Магілёўскай у Менску. На той момант яму было 47 гадоў.

Юры Захаранка пачынаў сваю кар’еру следчым, а ў выніку ўзначальваў Следчы камітэт МУС Беларусі. Адразу пасля абрання Аляксандра Лукашэнкі быў прызначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў. У кастрычніку 1995-га Лукашэнка адправіў Захаранку ў адстаўку, а пазней былы міністр быў паніжаны ў званні да палкоўніка міліцыі і звольнены з МУС.
Неўзабаве пасля гэтага Юры Захаранка перайшоў на бок апазіцыі. 7 траўня 1999 гады ён патэлефанаваў дадому, сказаў жонцы: «Хутка прыйду, грэй вячэру», але дадому так і не вярнуўся, стаўшы адной з ахвяр «эскадрону смерці».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіву Алены Захаранкі






