BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

26 студзеня ў Варшаве пройдзе Марш беларусаў «НЕ МОЙ ВЫБАР»

26 студзеня – дзень “псеўдавыбараў” у Беларусі.

У Варшаве з удзелам лідараў дэмакратычных сіл Беларусі з 12.00 да 13.45 пройдзе Марш беларусаў і беларусак  «НЕ МОЙ ВЫБАР» па маршруце: Plac Trzech Krzyży (пачатковая кропка) – Pomnik Kopernika – Plac Zamkowy (канчатковы пункт, пачатак мітынгу ў 13.15).

Арганізатары папярэджваюць: “Мы клапоцімся пра вашую бяспеку. Імпрэзы 26 студзеня будуць публічнымі, і на іх будзе весціся здымка. Рэкамендуем выконваць меры засцярогі: скарыстайце маскі, шалікі і іншыя сродкі, каб засцерагчы сябе”.

Паводле прэс-рэліза