BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

3-4 лютага ў Еўрапейскім цэнтры «Салідарнасці» пройдзе Касцюшкаўскі форум

– Гэта важная міжнародная падзея, прысвечаная дэмакратычным пераўтварэнням у Беларусі і рэгіёне, з удзелам міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага, лідараў Еўрасаюза і Рады Еўропы.

Ад беларускага боку на форуме будуць кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснік Павел Латушка, прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Кабінета Уладзімір Астапенка, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі, кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч і іншыя прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл, даследчыкі, актывісты.

Касцюшкаўскі форум, арганізаваны Міністэрствам замежных спраў Польшчы і Еўрапейскім цэнтрам «Салідарнасці», стане платформай для дыскусіі аб будучыні Беларусі, падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці і ўзмацненні еўрапейскай інтэграцыі.

У праграме – панэль высокага ўзроўню з удзелам Радаслава Сікорскага, Святланы Ціханоўскай і еўрапейскіх палітыкаў, круглыя сталы па тэмах культуры, гісторыі, адукацыі і актывізму, а таксама шматлікія сустрэчы беларускіх дэмакратычных лідараў з міжнароднымі партнёрамі і  прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Мерапрыемства носіць імя Тадэвуша Касцюшкі – ваеннага і палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, змагара за свабоду, які выступаў супраць расійскага імперыялізму і з’яўляецца героем Беларусі, Літвы і Польшчы і ЗША.

@CabinetBelarus