BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

3-4 жніўня ў Вільні пройдзе Трэцяя Канферэнцыя «Новая Беларусь»

3-4 жніўня ў Вільні пройдзе Трэцяя Канферэнцыя «Новая Беларусь».

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Офіса Святланы Ціханоўскай. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадзянскіх ініцыятываў, палітычных структураў, актывісты, прадпрымальнікі і эксперты.

«Мы прааналізуем мінулы год, ацэнім дасягненні і памылкі, і вызначым шляхі для далейшага развіцця. Ад нашых рашэнняў залежыць будучыня Беларусі», – паведамляецца ў звароце.

Праграму Канфэрэнцыі і форму рэгістрацыі можна знайсці па спасылцы.

Да прыкладу, на 3 жніўня прызначаная дыскусія на тэму “Выбараў-2025”. Сярод пастаўленых пытанняў: Як не даць перагарнуць старонку? Як пераадолець тэндэнцыю да з’яўлення разрыву паміж беларусамі і дэмакратычнымі сіламі, людзьмі ўнутры краіны і тымі, хто быў вымушаны яе пакінуць?

Іншыя тэмы:

– Больш Еўропы беларусам;
– Дзеянні для палітвязняў: ад вызвалення да рэабілітацыі;
– Беларуская ідэнтычнасць: як захаваць і ўмацаваць.