Далучыцца да яе і Каардынацыйная Рада.
Спікерка аб’яднання Анжэліка Мельнікава зазначыла: «Гэтая канферэнцыя – важная стратэгічная падзея, таму ў ёй варта ўдзельнічаць».
– Падчас канферэнцыі будзе анансаваная стратэгія на 2025 год, і таму Каардынацыйная Рада павінна прыйсці са сваім бачаннем. Гэтае бачанне выпрацоўваецца не аўтарытарна, не на нарадзе фракцый, не спікерка гэта вырашае, а вырашае канешне агульнае пасяджэнне. Зараз ідуць кансультацыі, мы хочам выпрацаваць сваю візію, як мы будзем прэзентаваць сваё бачанне развіцця нашай працы, нашых адносін між інстытутамі, нашай стратэгіі на 2025 год.
Нагадаем, Каардынацыйная Рада 30-га ліпеня правяла адкрытае пасяджэнне, падчас якога абмеркавала стварэнне камісій, стратэгію падчас электаральнай кампаніі 2025, а таксама пратакол узаемадзеяння палітычных структур.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя