15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўны закон, па якім жыве Беларусь зараз, моцна адрозніваецца ад варыянта, прынятага ў 1994-м. Пра першую рэдакцыю Асноўнага закона краіны кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька:
– 30 гадоў як прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь у 1994 годзе. Добрая дата. Але ёсць такое адчуванне, што гэтае свята будзе недзе на задворках беларускага рэжыму. Яна была ў такім агульным трэндзе. Для свайго часу Канстытуцыя 1994 года – гэта быў вялікі крок наперад. Таму што менавіта яна не проста заклала падмурак, яна вярнула дзяржаўнасць Беларусі.
Як вядома, распрацоўка Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пачалася яшчэ ў 1990-м. Яна суправаджалася шматлікімі спрэчкамі і дыскусіямі. Усе праекты Канстытуцыі 1994 года захоўваюцца зараз у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя






