BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

31-я гадавіна прыняцця Канстытуцыі Беларусі: ці магчыма вяртанне да версіі 94 года?

15 сакавіка Беларусь адзначае трыццаць першую гадавіну прыняцця Канстытуцыі 1994 года. Гэтая дата сімвалізуе пачатак афіцыйнага ўсталявання асноваў дзяржаўнасці, аднак сама Канстытуцыя неаднаразова змянялася, і не ўсе гэтыя змены былі праведзены згодна з законам.

Беларускі актывіст з Ізраіля Барыс Балтэ лічыць, што вяртанне да Канстытуцыі 1994 года магчымае, але для гэтага патрэбны выразны план дзеянняў:

– Тая Канстытуцыя, якая была прынятая ў 1994 годзе, у 1996 годзе была знішчана пераваротам, які тады адбыўся пад выглядам так званага рэферэндуму. І зараз ужо ад гэтай Канстытуцыі мала што засталося. У новых умовах мы павінны павучыцца ў нашых суседзяў літоўцаў. Калі мы звергнем гэты сучасны рэжым, нам трэба будзе вярнуцца да Канстытуцыі 1994 года і адначасова прыняць часовы Асноўны закон, па якім патрэбна будзе склікаць Устаноўчы сойм.

Найбольш значнымі былі змены, унесеныя ў Канстытуцыю ў 1996, 2004 і 2022 гадах. Унесены змены ў асноўны закон выклікалі шматлікія абвінавачанні ў несупадзенні з канстытуцыйнымі працэдурамі. Змены тычыліся пашырэння паўнамоцтваў прэзідэнта, змены ў сістэме падзелу ўладаў, скасавання ліміту на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. А ў 2022-м прынята новая рэдакцыя Канстытуцыі, якая замацавала стварэнне Усебеларускага народнага сходу як новага органа ўлады.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя