BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

33 гады з дня пагаднення пра роспуск СССР

33 гады таму, 8 снежня 1991 года, у рэзідэнцыі “Віскулі” былі падпісаны Белавежскія пагадненні, якія зафіксавалі распад Савецкага Саюза і стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. За Беларусь пагадненні падпісалі старшыня Вярхоўнага савета Станіслаў Шушкевіч і прэм’ер Вячаслаў Кебіч.

Пра значэнне падзеі разважае гісторык Аляксандр Пашкевіч:

– Тут ніяк мы не можам сказаць, што гэта было дарма, таму што ў выніку тых пагадненняў распаўся Савецкі Саюз, і 15 краін, ці 14, калі адымаць Расею, атрымалі сваю дзяржаўную незалежнасць і мелі некалькі дзясяткаў гадоў для таго, каб гэтую незалежнасць развіваць, умацоўваць, праводзіць нацыянальную палітыку, адрозную ад расейскай. Гэта была такая вялікая падзея сусветнага значэння для некаторых народаў, якія атрымалі незалежнасць, у тым ліку і для беларусаў, гэта, можна сказаць, быў такі ўнікальны шанец, каб усё ж атрымаць дзяржаўнасць.

Украіна і Беларусь абвясцілі сваю незалежнасць прыкладна за тры месяцы да падпісання пагаднення. Адпаведна 8 снежня 1991 года ў Белавежскай пушчы было падпісана і пагадненне аб стварэнні СНД.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц