BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Максім Плешко: Польшча клапоціцца пра беларускі рух, але на фоне агрэсіі Расеі бяспека краіны важней

Украінскі «Цэнтр беларускіх камунікацый» апублікаваў даследаванне “Ядзерныя вучэнні НАТА або «Мы ўдарым па Пецярбургу». У дадзеным матэрыяле звяртаецца увага на прыкметную змену рыторыкі НАТА, краін Балтыі і Польшчы адносна пагроз з боку Расеі, у прыватнасці, у плане агрэсіі і ядзернага шантажу.

Пра тое, што гэта азначае для Беларусі і якую сувязь з гэтым мае нядаўняе ўхваленне Урадам Польшчы міграцыйнай стратэгіі з магчымым прыпыненнем прыёму заяў на прытулак, абмяркоўваем з кіраўніком Цэнтра беларускіх камунікацый Максімам Плешко.

РР: Украінскі «Цэнтр Беларускіх камунікацый» апублікаваў свежае даследаванне «ядзерныя вучэнні НАТА «або «Мы ўдарым па Пецярбургу». Звяртаецца ўвага на прыкметную змену рыторыкі НАТА – краін Балтыі і Польшчы адносна пагрозы з боку Расеі. Якія асноўныя тэндэнцыі, як гэта рыторыка пагоршылася, і што стаіць за прычынай усяго гэтага на сённяшні момант?

– Новы генеральны сакратар НАТА Марк Рютте ўступаючы на пасаду наўпрост заявіў, што не варта баяцца ядзерных пагроз Крамля. Пацвярджэннем яго словаў яўляюцца маштабныя ядзерныя вучэнні НАТА, якія пачаліся ў панядзелак 14 кастрычніка з удзелам больш за 60 самалётаў над Заходняй Еўропай. У вучэннях будуць удзельнічаць знішчальнікі, здольныя несці амерыканскія ядзерныя боегалоўкі.

Задзейнічаныя больш за 2000 вайскоўцаў з 8 авіябаз і авіяцыя розных тыпаў, уключаючы бамбардзіроўшчыкі, знішчальнікі суправаджэння, самалёты-запраўшчыкі, і самалёты здольныя весці выведку і радыёэлектронную барацьбу. Палёты будуць над Бельгіяй, Нідэрландамі, а таксама ў паветранай прасторы Даніі, Вялікабрытаніі, і над Паўночным морам. Гэта першая тэндэнцыя.

РР: А толькі вучэнні НАТА могуць указваць на такую тэндэнцыю, ці штосьці яшчэ мы можам заўважыць?

– Хачу звярнуць увагу на канферэнцыю «Defending Baltics», якая адбылася некалькі дзён таму. Там прагучалі досыць паказальныя заявы. Калі расейскія войскі пяройдуць мяжу з Літвой,яна неадкладна нанясе ўдары па ўсіх стратэгічных расейскіх аб’ектах у радыусе 300 кіламетраў, у тым ліку па Санкт-Пецярбургу.

Польшча ўжо купляе 800 ракет на выпадак нападу з боку Расеі. І на згаданай балтыйскай канферэнцыі па бяспецы не забыліся і пра Беларусь – яе далейшае паглынанне Расеяй прымушае Літву і Польшчу рыхтавацца да адказу на магчымую расейскую агрэсію. У тым ліку з тэрыторыі Беларусі, не чакаючы нават 5 артыкулу НАТА, Беларусь у выпадку далейшага паглынання Расеяй і ператварэнню яе ў пляцоўку для агрэсіі стане мішэнью для ўдару у адказ. Таму ад усяго сэрца хачу пажадаць беларусам усенароднага супраціву расейскаму захопу.

Цалкам размову слухайце у далучаным файле:

З “Госцем Рацыі» – кіраўніком Цэнтра беларускіх камунікацый Максімам Плешко, камунікавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя