Кожныя наступныя ўгодкі ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы суправаджаюцца дыскусіяй, ці пагражала Польшчы ваенная інтэрвенцыя з боку Варшаўскай дамовы ў 1980–1981 гадах. Савецкі Саюз меў дастаткова сіл і рэсурсаў, каб вырашыцца на гэта.

Аднак ён стараўся пазбягаць яе. У 43-гадавіну падзей, паралелі з Беларуссю і наколькі ваеннае становішча спыніла ўвод савецкіх войскаў у Польшчу, разважае папулярызатар гісторыі Васіль Калач:
Сцверджанне таго, што вайсковае становішча нейкім чынам уратавала ад уварвання савецкіх войскаў, яно мае парва на існаванне. Гэта адзін з чыннікаў, чаму войскі не былі ўведзеныя. Калі глядзець на гэта ўсё з гістарычных паралеляў з Беларуссю, што мы зараз і робім, то, калі б усё ж такі вуліцы здолелі даціснуць рэжым Лукашэнкі ў 2020 годзе, безумоўна, Беларусь стала б ахвярай ваеннай агрэсіі Расеі.
Але я не магу сказаць, што гэта адзіны і безумоўны чыннік таго, што гэтага не адбылося. Чаму народ не выйшаў у Беларусі? Таму што ўзровень гвалту, як у Польшчы, не быў настолькі ўсёахопным.




Беларускае Радыё Рацыя






