Свет замёр у чаканні паслявыбарчых падзей у Амерыцы. Усе гадаюць, якія змены адбудуцца пры новаабраным прэзідэнце Дональду Трампу.
Пра тое, ці могуць змены ў Амерыцы паўплываць на Беларусь, мы пагаворым з госцем Беларускага Радыё Рацыя, кіраўніком Беларускай прасторы «Робім разам» Сяргеем Бульбам:
РР: Як Вы расцэньваеце выбар амерыканцаў?
– Не скажу што я здзіўлены. У прынцыпе выбіраючы паміж, «агульначалавечы лібералізм», ён ужо сам сябе дабівае. Яны даўно ўмудрыліся з усіх інстытутаў якія мусяць дапамагаць чалавеку, бюракратызавалі іх, і зрабілі з іх “кармушкі” для пэўных кланаў. Я чакаў што Трамп пераможа, але я не чакаў, што будзе такі вялікі адрыў. Я асцерагаўся што будзе, што называецца голас у голас. Цікава, што Амерыка якраз паказала гэты лібералізм, я яго ўмоўна называю «матрыца залатога ўнітазу». Яно ж усё накіравана так, табе дадуць больш грошай і рэсурсаў, але таксама хутка ў цябе іх забяруць.
– Ведаеце, я багата часу пажыў у Азіі, трохі па свеце мяне панасіла, і прыязджаючы ў Нью-Йорк я здзіўляўся, як можна ў той самы звычайны абед у нейкім кафэ, не ў рэстаране шыкоўным, каштаваць 20-25 даляраў, з чаго яно робіцца? Я проста ўзгадваю тую ж Індыю, той жа Тайланд, там дзе гэта каштуе 1.5 даляры, а тут 20. Пра што гэта гаворыць? Што тут усё штучна разагнана. Чым большы аб’ём абароту грошай, тым больш складаецца ілюзія, што тут пра цябе турбуюцца, любяць, табе грошай даюць.
– То бок разумееце, для мяне зразумела тое, што амерыканцы прагаласавалі ўсё ж такі за Трампа, які адкрыта кажа пра тое, што гатовы разагнаць частку гэтых занадта лібералізаваных структураў. Ставілася пытанне, што планету трэба ратаваць. А вы планету пыталіся? Можа гэта ад усіх вас парніковы эфект. Трамп заявіў, што ён гатовы разагнаць такія структуры. Ён падымаў пытанні, што Сусветную арганізацыю аховы здароўя трэба разганяць, нават тую ж сістэму Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Таму што гэта даўно ўжо бюракратычныя структуры, якія ўжо не дзейнічаюць на карысць нашай цывілізацыі
РР: У амерыканцаў хапіла розуму зрабіць больш слушны выбар?
– Больш перспектыўны, скажам так. Усе мы разумеем, што Трамп вельмі своеасаблівы.
РР: Таксама не надта, як кажуць. Але ён эканаміст.
– Не тое што не надта. Ён сам дасягнуў поспеху, сам прыйшоў да поспеху, гэта адно. І другое, што ён усё ж такі здольны да самастойнага прыняцця рашэнняў, чаго мы ніколі не дачакаліся б ад ягонай канкурэнткі. Я заўсёды ў гэтым плане здзіўляюся, калі адкрываеш тэлеграм-каналы, там — мадам Ціханоўская сказала гэта, мадам Ціханоўская сказала тое… Я думаю — Божа, што залежыць ад апініі чалавека, які не мае сваёй апініі? Навошта гэта трансляваць увесь час? Гэта проста інфармацыйная нагода? Як там унутры Беларусі пра Лукашэнку “заганяюць”, што Лукашэнка бульбіну падабраў, дровы ён пасёк. Дык у нас, з гэтага боку ў нас тое самае. Пра якую дэмакратыю мы гаворым?
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
З госцем Беларускага Радыё Рацыя, кіраўніком Беларускай прасторы «Робім разам» Сяргеем Бульбам размаўляла наша карэспандэнтка Аліна Андрыевіч.
Беларускае Радыё Рацыя