BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анатоль Лябедзька: Такія працэсы як цяпер, адбываюцца ўпершыню

Такія працэсы адбываюцца ўпершыню, кажа беларускі палітык Анатоль Лябедзька пра рэзалюцыю Еўрапейскай народнай партыі аб непрызнанні выбараў у Беларусі. У тэксце рэзалюцыі чытаем, што рэпрэсіі і новыя арышты ў Беларусі працягваюцца напярэдадні “так званых прэзідэнцкіх выбараў, узмацніўся ціск на грамадзянскую супольнасць, што не дазваляе правесці справядлівыя выбары. Прадстаўнікі еўрапейскай партыі лічаць, так званыя прэзідэнцкія выбары – фарсам.

Кажа дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Офісу Святланы Ціханоўскай – Анатоль Лябедзька.

– Зараз быў сведкам гэтых падзеяў. Еўрапейская Народная Партыя – гэта ўжо супольнасць правацэнтрысцкіх партый? зрабілі тое ж самае – яны заявілі, што гэта не выбары а імітацыя. Яны не прызнаюць іх.

І гэта не першы выпадак, калі палітычныя сілы ўжо прадэманстравалі, што не прызнаюць выбарчы працэс ў Беларусі. Такая сёлетнія асаблівасць, працягвае Анатоль Лябедзька.

– Упершыню, гэта адметнасць гэтай кампаніі, што ўжо зафіксавана пазіцыя асобных арганізацый, асобных краінаў у дакументах, рэзалюцыях, заявах, што яны не вызначаюць гэтую кампанію як выбары. І ўжо цяпер, да галасавання, заяўляюць, што яна нелегітымная, яны яе не прызнаюць. Гэта адметнасць.

Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. Гучаць дэкларацыі з Еўропы, цяпер далучылася і еўрапейская народная партыя, якая аб’ядноўвае буйныя правыя і права-цэнтрысцкія партыі Еўропы.

Беларускае Радыё Рацыя