BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна-расейская вайна: 100 расейцаў прайшлі ўнутры газавода

Узброеныя сілы Расеі выйшлі на адміністрацыйныя межы Суджы ў Курскай вобласці, занятай украінскімі вайскоўцамі, і пачалі штурм. У горадзе ідуць баі — унутры знаходзіцца каля 2000 байцоў УСУ, многія з іх цяжкапараненыя, паведамляюць расейскія СМІ.

Здымак ілюстрацыйны

Украінцы ўтрымлівалі Суджу з пачатку жніўня. Агулам у акружэнні, паводле украінскіх маніторынгавых агенцтваў, можа знаходзіцца каля 6300 байцоў. Па даных The Times, у Суджанскім раёне знаходзіцца да 10 тысяч украінскіх вайскоўцаў. Раней 100 расейскіх вайскоўцаў дайшлі да Суджы ўнутры пустога газавода. Дыямэтар трубы – 1,4 мэтры. Расейцы некалькі дзён рыхтаваліся да гэтай аперацыі, прачышчалі зону, з якой будуць выходзіць, ударамі кіраваных авіябомбаў. Афіцэр УСУ Міраслаў Гай паведаміў, што па выніку ліквідаваны былі каля 80% сіл суперніка, бо ўкраінскія дэсантнікі спрацавалі на апярэджанне.

Падарваць трубу ва ўмовах абмежаванай лагістыкі было немагчыма, таму яны арганізавалі засаду і дачакаліся, пакуль сілы суперніка будуць выходзіць з трубы. “Аб’ектыўны кантроль і радыёперахопы ворага пацвярджаюць паніку сярод асабовага складу”, – сказаў афіцэр.