BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская: Мы не спынімся, пакуль усе нашы родныя не вернуцца дадому

У другую гадавіну адсутнасці якой-небудзь інфармацыі пра палітвязня Сяргея Ціханоўскага яго жонка, дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская зрабіла запіс у сваім тэлеграм-канале.

“Прайшло два гады з дня, калі я апошні раз чула навіны пра Сяргея, — напісала яна. — Два гады пастаяннай трывогі і страху. Кожны дзень мяне мучаць пытанні, на якія ніхто не можа адказаць. “Як ён сябе адчувае сёння?”, “Ці дазваляюць яму выходзіць на вуліцу?”, “Як яго здароўе?“.

Паводле яе слоў, рэжым Аляксандра Лукашэнкі не толькі адабраў свабоду ў многіх беларусаў, але і пазбавіў іх “магчымасці быць побач з любімымі людзьмі”. “Мы не спынімся, пакуль усе нашы родныя не вернуцца дадому. І тады Беларусь стане краінай, дзе не трэба штодня баяцца за сваіх блізкіх”, — заявіла палітык.