
7 красавіка выбаршчыкі будуць абіраць сваіх прадстаўнікоў да радаў гміны (гарадской і вясковай), павету і ваяводства (соймік Падляшша), а таксама вырашаць, хто стане войтам, бургамістрам ці прэзідэнтам.
Галасаванне праводзіцца ў нядзелю 07.04. ад 7-й да 21-й гадзіны. Прыняць у ім удзел можа кожны грамадзянін Польшчы, якому ў дзень галасавання споўнілася 18 гадоў. Толькі трэба мець з сабою дакумент са здымкам, які пацвердзіць асобу. Гміна забяспечыць спісак выбаршчыкаў, каб кожны спаўняючы ўмовы мог адшукаць сваё прозвішча. Ну і важнае, што галасуецца ў месцы пастаяннага пражывання.
У выбарчым участку галасуючы атрымае 4-ы бюлетэні да галасавання: з прозвішчамі кандыдатаў на бургамістраў (прэзідэнтаў, войтаў) гмінаў, для рады гміны, да рады павету і сойміку ваяводскага. Каб голас быў важны, на кожным бюлетэні можна паставіць крыжык толькі пры адным прозвішчы ў кожным бюлетэні.
У галасаванні ў соймік ваяводства і раду павета кожны голас за паасобнага кандыдата ёсць голасам падтрымкі спіску (ліста), з якога ён балатуецца. А хто стане радным – будзе вылічанае па прынцыпе адмысловага алгарытма. Можа так здарыцца, што кандыдат набярэ больш галасоў чым другі, але не стане дэпутатам, бо цэлы яго спісак (ліст) набрала адносна менш галасоў.
У выбарах да большасці радаў гміны ў асноўным выбіраюць паводле прынцыпаў аднамандатных акругаў. Значыць з кожнай акругі да рады гміны абярэм адну асобу-тую, якая набрала найбольш галасоў. Іншая сітуацыя ёсць у гмінах вяскова-гарадскіх і большых гарадах. Тут можа быць не адна, а тры акругі, з якіх абіраем па некалькі радных (галасы будуць палічаны так як пры выбарах у раду павету і соймік).
Войтам або бургамістрам стане тая асоба, якая набрала 50% + 1 голас. Калі не набярэ, другі тур галасавання адбудзецца 21 красавіка, для двух кандыдатаў, якія набралі найбольш галасоў.