BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

700 дзён ізаляцыі: што адбываецца з Мікалаем Статкевічам

700 дзён ізаляцыі: што адбываецца з Мікалаем Статкевічам.

Апошні ліст ад асуджанага на 14 гадоў Мікалая Статкевіча прыйшоў ягонай жонцы Марыне Адамовіч 9 лютага 2023 года. Ад гэтага моманту жонка палітыка адлічвае: 100 дзён невядомасці 200, 500. Усяго ж 68-гадовы Статкевіч на 9 студзеня знаходзіцца за кратамі ўжо 1684 дні, ці 4 гады 7 месяцаў 9 дзён.

“Калі б да моманту пратэстаў 2020 года Мікола Статкевіч быў на волі, гісторыя магла пайсці іншым шляхам, – лічыць палітолаг Валер Карбалевіч. – Лукашэнка разумеў гэта і арыштаваў яго на далёкіх подступах”.

Рэжым інкамунікада (адсутнасць сувязі са знешнім светам) прызнаны праваабаронцамі адным з відаў катавання. Падчас зняволення Мікалая Статкевіча памёр яго бацька.

Беларускае Радыё Рацыя