BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

8 краін па-за Еўразвязам падтрымалі новы крытэр санкцый да Менска

санкцыі

Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштайн, Чарнагорыя, Нарвегія, Паўночная Македонія і Украіна далучыліся да Пастановы Рады Еўрапейскага Звязу ад 15 снежня 2025 года аб абмежавальных захадах у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і ўдзелам яе ў расейскай агрэсіі супраць Украіны, паведаміла Рада Еўразвязу.

Як адзначаецца ў рэлізе, “Еўрапейскі звяз прымае да ведама гэта абавязацельства і вітае яго”.

Рада ЕЗ увяла новы крытэр для ўключэння ў санкцыйныя спісы “фізічных асоб, арганізацый і органаў, якія атрымліваюць выгаду ад дзеянняў або палітыкі, якая мае дачыненне да Рэспублікі Беларусь, удзельнічаюць у іх альбо спрыяюць ім, калі такія дзеянні падрываюць або пагражаюць дэмакратыі, вяршэнству права, стабільнасці або бяспекі ў ЕЗ і яго дзяржавах-сябрах”.

Як паведамлялася, пастанова ад 15 снежня “рушыла ўслед за нядаўнімі выпадкамі ўварвання метэаралагічных шароў у паветраную прастору Літвы“.