BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

85-ая гадавіна пачатку Другой сусветнай вайны

Раніцай у Польшчы прайшлі мемарыяльныя ўрачыстасці прымеркаваныя да 85-тай гадавіны пачатку ІІ сусветнай вайны. Прэзідэнт Польшчы – Анджэй Дуда ўзначаліў мерапрыемствы ў Велюню, мясцовасці, на якую а 4.40 упалі першыя нямецкія бомбы 1 верасня 1939 года.

Ва ўрачыстасцях удзельнічалі таксама  апошнія жывыя сведкі бамбаванняў, ветэраны змагання за Польшчы. У Велюнь прыбыў таксама Агонь міру, запалены ўчора ў аэрапорце ў Польскай Новай Весі каля Аполя. Менавіта адтуль 1 верасня 1939 года нямецкія самалёты вылецелі атакаваць Велюнь.

На горад упала 380 бомб агульнай вагой 46 тон. У выніку бамбаванняў поўнасцю разбурана 75 працэнтаў будынкаў горада.  Ніякіх воінскіх частак на момант атакі там не было, пазіцый супрацьпаветранай абароны не было. Немцы таксама разбамбілі шпіталь Усіх Святых, пазначаны сімваламі Чырвонага Крыжа.

Лічбы ахвяр нямецкага налёту на Велюнь разыходзяцца. Інстытут нацыянальнай памяці падчас расследавання пацвердзіў гібель як мінімум 127 чалавек. Пракуратура Інстытута нацыянальнай памяці не выключае, што ахвяр магло быць да некалькіх сотняў.

Як і кожны год, 1 верасня а 4:45 на Вестэрплатэ на польскім Узбярэды загучалі сірэны трывогі, якія нагадваюць, што ў гэты час 85 гадоў таму Нямеччыны пачала Другую сусветную вайну.

У Гданьску сёння раніцай прайшлі  дзяржаўныя цырымоніі з удзелам прэм’ер-міністра Дональда Туска, віцэ-прэм’ера, міністра нацыянальнай абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша і маршалка Сейму Шымона Галоўні.

У сваім выступе прэм’ер-міністр Польшчы  звярнуў увагу, што «гэтая вайна зноў ідзе з Усходу»:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: PAP/Marian Zubrzycki