BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

9 Мая – Міжнароднае свята міру і адзінства ў Еўропе

Стылістыку перамогі ў Другой сусветнай вайне выкарыстоўваюць таталітарныя рэжымы. Кажа прадстаўнік аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, сябра Каардынацыйнай рады – Віталь Рымашэўскі. Парад у Маскве больш зараз сімвалізуе тую агрэсіўную палітыку, якую праводзіць Крэмль. У атмасферы мілітарызацыі забываюць пра памяць.

Кажа палітык:

– Тое, што зараз робіць Пуцін, – гэта адраджае імперыю зла, вельмі небяспечная з’ява. Усё, што я магу сказаць, на жаль. Я заклікаю святкаваць 8 траўня гэтае дзеянне, якое святкуе ўся Еўропа. А 9 траўня святкуецца Дзень аб’яднанай Еўропы. Гэта таксама вельмі цікавае свята, пра яго гісторыю мала хто ведае. Мала хто ведае, чаму менавіта еўрапейцы святкуюць 9 траўня Дзень аб’яднанай Еўропы, але гісторыя вельмі класная і раю ўсім пацікавіцца.

Дзень Еўропы — міжнароднае свята міру і адзінства ў Еўропе, 9 траўня яго адзначаюць у дзяржавах-удзельніцах Еўразвязу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя