BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

9 жніўня беларусы правядуць акцыі па ўсім свеце

9 жніўня споўніцца пяць гадоў з пачатку паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі.

Акцыя паслявыбрчага пратэсту.

Як адзначаецца на сайце лідаркі беларускіх дэмакратычных сілаў Святланы Ціханоўскай, «9 жніўня 2020-га беларусы выйшлі на вуліцы, каб абараніць свой выбар і сваю будучыню. І вось ужо пяць гадоў нашая дыяспара штогод адзначае гэтую дату як сімвал еднасці, салідарнасці і пратэсту супраць рэпрэсіяў, гвалту, дыктатуры. Да гадавіны мірных выступаў беларусы ладзяць маршы, сустрэчы, мітынгі і культурніцкія падзеі ў розных краінах свету”.

Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала спіс публічных акцыяў. Да прыкладу, у Вільні прызначаныя дзевяць дзён варты ля амбасады Беларусі: 01–09 жніўня 14:00–22:00. А менавіта на суботу, 9 жніўня, у Вільні запланаваны роварны прабег, мітынг і шэсце.

У Варшаве 9 жніўня а 15:00 пачнецца Марш Свабоды.

У Беластоку а 16:00 – акцыя на Рынку Касцюшкі.

Акцыі беларусаў адбудуцца ў многіх гарадах Польшчы, а таксама ў Канадзе, ЗША ды іншых краінах.