Беласток будзе горадам, дзе беларусы правядуць самую вялікую колькасць мерапрыемстваў да Дня Волі. Пра сумеснае святкаванне ў Беластоку распавядае адзін з арганізатараў – Ян Абадоўскі.

– Насамрэч гэта ўжо з 2020 года – шосты Дзень Волі, які мы арганізуем разам з іншымі арганізацыямі. Апошнія гады мы вельмі актыўна супрацоўнічаем з беларускай меншасцю і з хабам «Новая Зямля», і з фундацыяй «Вокны на Усход». Шмат розных арганізацый, таму што дзяліць няма чаго, таму робім агульную абвестку, разам запрашаем людзей, каб далучаліся да нашых мерапрыемстваў.
Па словах Яна Абадоўскага, мерапрыемствы будуць рознага кшталту:
– Мерапрыемствы пачнуцца ўжо ў гэтую нядзелю – 22 сакавіка, а 10-й гадзіне будзе літургія і малебен за беларускі народ. Плюс – канцэрт беларускіх песень. Гэта адбудзецца ў царкве Святога Апостала Іаана Багаслова. Запрашаем усіх далучацца. А 12-гадзіне будзе сустрэча з лідарамі Руху Салідарнасці «Разам».
Наступным будзе вялікі мітынг на плошчы Касцюшкі, а скончыцца мерапрыемствы ў Беластоку 4 красавіка гарадскім квізам па гістарычных месцах гораду.

Беларускае Радыё Рацыя






