Нягледзячы на тое, што NATO застаецца асновай калектыўнай бяспекі, краінам Еўропы неабходна павышаць сваю абараназдольнасць, сказала старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен на канферэнцыі GLOBSEC у Празе.
Кіраўніца Еўракамісіі прызнала, што Еўразвяз не прыняў неабходных мер для нарошчвання ўласных магутнасцяў вытворчасці зброі з улікам геапалітычных пагрозаў, у першую чаргу поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.
«Абарона Еўропы — гэта перш за ўсё абавязак самой Еўропы», — падкрэсліла яна, адзначыўшы, што, хоць NATO застаецца цэнтрам калектыўнай абароны, патрэбны мацнейшы еўрапейскі складнік.
Паводле яе менавіта таму ў новым складзе Еўракамісіі з’явілася пасада камісара ў абароне. Globsec — штогадовы міжнародны форум у бяспецы.