
Прадстаўнікі Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе (АБСЕ) упершыню не будуць назіраць на бягучых выбарах у Літве. Гэта беспрэцэдэнтная сітуацыя. Гэта здарылася з-за прынцыповай і цвёрдай пазіцыі афіцыйнага Вілюнюса – Літва катэгарычна выступіла супраць назіральнікаў з Расеі і Беларусі.
Пра тое, што прадстаўнікі АБСЕ не прыедуць на выбары ў Літву стала вядома яшчэ 23 красавіка 2024 года. Пры тым АБСЕ заявіла, што патрабаванні Літвы парушаюць абавязальніцтвы сябраў арганізацыі.
Запрашэнне на выбары АБСЕ высылала літоўскае МЗС, таму Галоўная выбарчая камісія дзяржавы не стала каментаваць яго змест. Пазней МЗС Літвы пацвердзіла, што запрашала АБСЕ на выбары ў Літве, але без расейцаў і беларусаў. Літва лічыць, што гэтыя назіральнікі з Расеі і Беларусі – фактычна прадстаўнікі пуцінскага і лукашэнкаўскага рэжымаў. А іх запрашэнне было б насмешкай над дэмакратыяй.
“Міжнародная ізаляцыя злачынных рэжымаў Расеі і Беларусі – паслядоўны і прынцыповы кірунак нашай знешняй і ўнутранай палітыкі абароны Літвы, якога мы намераны трымацца” – падкрэслілі прадстаўнікі МЗС Літвы.
Беларускае Радыё Рацыя






