Усё больш абвастраецца сітуацыя на Блізкім Усходзе. Ліван выпускае ракеты па Ізраілі, а ізраільскі бок адказвае ўдарамі па ліванскім баку.

Падрабязнасці распавядае грамадзянка Ізраіля з беларускімі каранямі Ірына Геллер:
– Вялацякучы такі зараз стан. Мы ўсё працягваем не з Ліванам, а з “Хезбалой”, хаця гэта ўсё трапляе на тэрыторыю Лівана. І грамадзян Лівана, якія ў большасці сваёй незацікаўленыя ў гэтай вайне, як у прынцыпе і Ізраіля. Усё залежыць ад рэакцыі “Хезбалы”, якую прадбачыць зараз складана.
Разам з тым, Ізраіль аспрэчыў дачыненне да падрыву пэйджараў у Ліване, якое адбылося некалькі дзён таму. Ізраільскае кіраўніцтва цяперашні канфлікт з ліванскім бокам лічыць выхадам на новы ўзровень. Не выключаецца, што можа пачацца трэцяя ліванская вайна.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя