BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адбылася сустрэча беларусаў з прадстаўніком МЗС Польшчы

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук правёў сустрэчу са спецпрадстаўніком МЗС Польшчы па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Адамам Галацінскім.  Сярод асноўных пытанняў – бяспека рэгіёна і лёс беларускіх добраахвотнікаў і ветэранаў. 

Кажа Вадзім Кабанчук:

– Па ветэранах гаварылі. Людзі прайшлі праз вайну, маюць шэраг праблем, пачынаючы ад сацыяльных да, магчыма, псіхалагічных, чым можа дапамагаць Польшча. Сітуацыя і бяспека ў рэгіёне, якая яна ёсць на сёння, мае тэндэнцыю на эскалацыю. Вось беларускі рэжым разам з Расеяй плануюць вучэнні на восень “Захад-2025”.

Акрамя таго, падчас сустрэчы была закранута тэма знікнення Спікера КР Анжалікі Мельнікавай:

– Пытанне закраналася ў кантэксце таго, што грамадска-палітычная дзейнасць знаходзіцца пад увагай спецслужб Беларусі, а магчыма, і Расейскай Федэрацыі і нясе адбітак і небяспеку для тых, хто з’яўляецца актывістамі і лідарамі структур. Ёсць заклапочанасць, фактычна няма ніякай новай інфармацыі.

Размова таксама тычылася рэгіянальных пагроз бяспекі і сітуацыі ў Беларусі, якая, паводле абодвух бакоў, «застаецца без зменаў і пакідае ўсе наяўныя выклікі актуальнымі».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота АПК