BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адбылася тэлефонная размова Трампа і Пуціна (абноўлена)

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Па выніках размовы Белы Дом апублікаваў заяву, у якой адзначаецца:

“Сёння прэзідэнт Трамп і прэзідэнт Пуцін гаварылі аб неабходнасці міру і спынення агню ва Украіне. Абодва лідары пагадзіліся з тым, што гэты канфлікт павінен завяршыцца трывалым мірам. Яны таксама падкрэслілі неабходнасць паляпшэння двухбаковых адносін паміж ЗША і Расеяй. Кроў і грошы, якія Украіна і Расея трацяць на гэтую вайну, лепш было б патраціць на патрэбы сваіх народаў”.

Лідары дамовіліся, што рух да міру пачнецца са спынення агню па энергетыцы ды інфраструктуры, а таксама з тэхнічных перамоў па рэалізацыі марскога перамір’я ў Чорным моры на шляху да поўнага спынення агню і сталага міру. Гэтыя перамовы неадкладна пачнуцца на Блізкім Усходзе – гаворыцца ў заяве.

* * *

Адбылася тэлефонная размова прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Яна працягвалася паўтары гадзіны. Яшчэ падчас размовы Белы Дом паведаміў, што размова «ідзе добра».

 Фота: Getty Images

Перад гэтым Пуцін выступіў у Расейскім саюзе прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Яго выступ меў у цэлым антызаходні характар. Пуцін казаў пра тое, што «дамінаванне Захаду сыходзіць і з’яўляюцца новыя цэнтры сусветнага росту». Пуцін таксама абвінаваціў Захад у неправамерным і несправядлівым ціску на Расею, асабліва шляхам увядзення санкцый.

Мяркуецца, што падчас размовы Трампа і Пуціна абмяркоўваліся магчымасці спынення баявых дзеянняў ва Украіне, таксама эксперты не выключалі, што Пуцін вылучыць свае ўмовы. Падрабязнасці размовы пакуль не вядомыя.