BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адбылося першае адкрытае паседжанне Выбарчай камісіі КР

17-га лютага адбылося першае адкрытае паседжанне Выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады Беларусі. Старшынёй  камісіі аднагалосна абраная Алена Прыходзька. Яна ўзначальвала камісію і на папярэдніх выбарах два гады таму. Алена — журналістка-расследвальніца, якая спецыялізуецца на выкрыцці карупцыйных схем і аналізе складаных дакументаў.

Падчас паседжання акрэслены асноўныя палажэнні па выбарах. У прыватнасці, фармат галасавання. Гэты працэс будзе доўжыцца 7 дзён і праходзіць праз лічбавую платформу. Галасаванне праходзіць па выбарчых спісах, а не за канкрэтныя асобы. У кожным спісе павінна быць не менш за 10 чалавек. Кожны спіс мусіць вытрымліваць гендарныя квоты – не менш за 40% жанчын і не менш за 40% мужчын у кожным спісе.

Галасаванне запланавана на 11–17 траўня. Абвяшчэнне вынікаў пройдзе 21–23 траўня 2026 года.

У склад Выбарчай камісіі, акрамя Алены Прыходзькі, ўваходзяць: Дзмітрый Фурманаў, Алена Жылачкіна (Жываглод), Яраслаў Бекіш, Пётр Маркелаў.