Пасяджэнне прайшло з удзелам шырокага кола прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл.

Беларуска-польская стратэгічная платформа арганізавана па ініцыятыве намесніка кіраўніцы Кабінета Паўла Латушкі і дырэктара Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта Яна Маліцкага. Плануецца, што яна будзе функцыянаваць на пастаяннай аснове.
Платформа створаная для рэгулярнай ацэнкі сітуацыі і выпрацоўкі канкрэтных крокаў супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі і польскага боку ў мэтах дэмакратычных змен у Беларусі.
Павел Латушка: «Нічога пра нас без нас: важна, каб беларускія пытанні вырашаліся ў Еўропе з удзелам беларусаў і беларускага грамадства. Стварэнне беларуска-польскай стратэгічнай платформы дэманструе падтрымку гэтага падыходу. Польшча з’яўляецца лідарам у выпрацоўцы палітыкі Еўрапейскага саюза ў адносінах да Беларусі».
У пасяджэнні прыняла ўдзел прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык.
Аліна Коўшык: «Польшча можа быць найбольш гучным голасам Беларусі на міжнароднай арэне, найлепшым адвакатам беларускай справы ў свеце. І ўзмацненне гэтага голасу – таксама адна з задач стратэгічнай платформы. У Польшчы багата экспертаў, якія выдатна разумеюць сітуацыю ў Беларусі. Але гэты супольны фармат здольны паглыбіць гэтае разуменне і паспрыяць таму, каб польская ўсходняя палітыка стала больш скаардынаванай».
@CabinetBelarus






