З 12 па 14 верасня ў Тамашове пад Варшавай прайшоў семінар партыйнай кааліцыі. У ім прынялі ўдзел партыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, «Народная грамада» Мікалая Статкевіча і «Краіна для жыцця».

Было разгледжана шмат надзвычай важных пытанняў, якія тычацца партыйнай работы як звонку, так і ўнутры Беларусі, гаворыць сустаршыня партыі БХД Георгій Дзмітрук:
-Тут мы можам гаварыць праўду – гэта найбольш важна зараз для ўсіх беларусаў, бо ў нас шмат чаго адбываецца і няма такой платформы, дзе можам гаварыць праўду адкрыта, вочы ў вочы, і шукаць шляхі, як дапамагаць адзін адному. Змена палітычнага клімату, я б так сказаў, людзі хвалююцца і не ведаюць, што будзе адбывацца далей.
Семінар быў падрыхтаваны хрысціянскімі дэмакратамі з удзелам спікераў з Нідэрландаў: Флорысам Вагінаарам і Пітэрам Моенсам. Адным з важных рашэнняў семінару – прыняцце Мемарандума як інструмента механізма згоды між партыямі кааліцыі.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя






