Вайна з Іранам можа паўтарыцца ў любы момант, таму з Ізраіля лепш не выязджаць. У гэтым перакананая грамадзянка Беларусі і Ізраіля Ната Карнеева.

Гэта далёка не развязка, хаця людзі ўжо як тыдзень вярнуліся да працы, дзеці ходзяць у садкі і школы, лятаюць самалёты, – адзначыла яна:
-Адчуванне такое, што гэта часовая перадышка. І хоць да гэтага ў нас былі абстрэлы, але менавіта, каб паўнамаштабных абстрэлаў, каб былі разбурэнні ў гарадах, іх не было да гэтага канфлікту з Іранам.
Сёлетняя вайна Ізраіля і Ірана (пры ўдзеле ЗША) пратрывала 12 дзён. Пагадненне аб перамір’і было дасягнутае 24 чэрвеня.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.