Белы дом апублікаваў заяву Джо Байдэна, у якой палітык падвёў вынікі сваёй працы на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Байдэн падкрэслівае, што для яго было гонарам служыць ЗША на працягу больш як паўстагоддзя, і пералічвае асноўныя, на яго думку, дасягненні на пасадзе прэзідэнта.

Сярод поспехаў сваёй адміністрацыі Джо Байдэн адзначае падтрымку Украіны ў змаганні з расейскай агрэсіяй, а таксама завяршэнне самай працяглай вайны ў гісторыі ЗША — гаворка ідзе пра вывад войска з Афганістана. Сярод заслуг называецца вяртанне на радзіму больш як 75-ці неправамерна затрыманых амерыканцаў, якія знаходзіліся ў турмах за мяжой. У сферы бяспекі адзначаецца, што дзякуючы захадам адміністрацыі Байдэна ўдалося дасягнуць амаль 50-гадовага мінімуму па колькасці гвалтоўных злачынстваў, што ўчыняюцца ў ЗША. Узгадваецца «Амерыканскі план выратавання», скіраваны на аднаўленне эканомікі пасля пандэміі, ды шматлікія іншыя моманты.






