BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адмова Ўкраіны ад NATO і акупаваных тэрыторый – умовы Расеі аб спыненні агня

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што перамовы аб прыпыненьні агню могуць пачацца, калі Ўкраіна адмовіцца ад далучэньня да Паўночнаатлянтычнага альянсу і прызнае расейскімі тэрыторыі, якія захапіла расейская армія.

Фота: Вікіпедыя

У Кіеве неаднаразова заяўлялі, што такія ўмовы непрымальныя.

Перад гэтай заявай Дзьмітрый Пяскоў, прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта, заявіў, што на гэтым тыдні будзе працяг перамоваў Расеі і ЗША.

Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заяўлялі, што рыхтуецца іх двухбаковая сустрэча. Дата яе магчымага правядзеньня пакуль не агучана.