BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адсутнасць адной каманды ўскладняе кантакты з беларускай апазіцыяй – прадстаўнік Украіны

Украінскі пасол па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім будзе кантактаваць з усімі прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў – і з Офісам Ціханоўскай, і з палком Каліноўскага, і з Каардынацыйнай Радай. Ён не выключае нават паездку ў Варшаву для такіх сустрэч. Пра гэта дыпламат заявіў у эфіры Еўрарадыё.

Дыпламат кажа, што прымаў удзел у палітычнай канферэнцыі, якую ладзіў полк Каліноўскага. Па яго словах, няўзгодненасць пазіцый у беларускім дэмакратычным лагеры замінае наладжваць кантакты. Калі б быў адзін цэнтр прыняцця рашэнняў, адна каманда – быў бы зусім узровень кантактаў, канстатуе Кізім. Цяпер жа ён бачыць тры-чатыры цэнтры, але адзначае, што ёсць памкненне да аб’яднання.

Адносна магчымасці сустрэчы Зяленскага і Ціханоўскай, Кізім адзначыў, што прэзідэнт Украіны цяпер у першую чаргу праводзіць сустрэчы, якія могуць дапамагчы Украіне ў вайне. Пытанне з прызнаннем «пашпарта Новай Беларусі» ён называе складаным.