BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Адзін «шахед» за ноч заляцеў у Беларусь: паднімалі авіяцыю

За мінулую ноч у Беларусь з Украіны заляцеў мінімум адзін расейскі дрон-камікадзэ тыпу «шахед».

Дрон зайшоў каля 02:29 у раёне в. Краўцоўка (Гомельскі раён) і трымаў курс на Гомель. Для яго перахопу каля 03:10 з Баранавічаў паднімалі дзяжурны знішчальнік ВПС РБ, які аж да 4-й раніцы кружыў на паўднёвым усходзе краіны.

Што адбылося з «шахедам» далей – невядома. Па дадзеных Паветраных Сіл ВСУ, за ноч было лакацыйна страчана 25 беспілотных лятальных апаратаў – піша ініцыятыва «Беларускі гаюн» у сваім тэлеграм-канале.

Беларускае Радыё Рацыя