Латвія, Літва і Эстонія дамовіліся выкарыстоўваць адзіны падыход у выкананні санкцый супраць Расеі і Беларусі.

Адпаведная дэкларацыя была падпісана сёння, 20 снежня, прэм’ер-міністрамі краін Балтыі. У дэкларацыі адзначаецца, што эфектыўнае выкананне санкцый і прадухіленне шчылін для іх абыходу з’яўляецца вельмі важным у падрыве магчымасцей Расеі працягваць вайну супраць Украіны.
Прэм’ер-міністры трох краін адзначылі, што ў санкцыях да гэтага часу існуюць шчыліны, якія дазваляюць Расеі абыходзіць абмежаванні праз Беларусь. Латвія, Літва і Эстонія дамовіліся забяспечыць уніфікаваны мытны кантроль і абмен інфармацыяй. Агульны падыход павінен быць выпрацаваны не пазней за 31 студзеня 2024 года. (reform.by)