BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Аэрапорта больш няма»

У Ейску Краснадарскага краю ў Расеі прагрымелі выбухі ў ноч з 28 на 29 верасня. На аэрадроме магло быць знішчана 60 ракет тыпу Х-47 «Кінжал». Пра гэта паведамляе расейскае выданне Astra і былы дэпутат Дзярждумы Аляксандр Няўзораў у сваім Telegram.

«У Ейску каля вайсковага мястэчка прагрымелі выбухі. Меркавана, па вобласці ўдарылі беспілотнікі», – гаворыцца ў паведамленні Astra.

Няўзораў адзначыў, што на аэрапорце было знішчана дзесяць комплексаў па шэсць пускаў ракет тыпу Х-47 «Кінжал», гэта значыць, 60 ракет.

«Мяркуйце, што яго – аэрапорта – больш няма. І так, гэтыя ракеты былі там «праездам» у іншы аэрапорт. Не даехалі», – сказаў Аляксандр Няўзораў.

Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц інтэрнэта