BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Афіцыйная Варшава расказала, якія высновы мусіць зрабіць Лукашэнка

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк у эфіры «Польскага радыё» падкрэсліў, што Польшча павінна шукаць розныя спосабы рэагавання на дзеянні Беларусі, якія ўскладняюць паляпшэнне стасункаў паміж дзвюма краінамі.

Фота: telegraf.com.ua

Такім чынам ён спаслаўся на нядаўнюю блакаду чыгуначнага руху на мяжы з Беларуссю, якая доўжылася 33 гадзіны. Сямоняк зазначыў, што Менск павінен рабіць высновы з розных сітуацый, такіх як зняволеньне Анджэя Пачобута або адмова ў экстрадыцыі забойцы польскага жаўнера.

Раней стала вядома, што да аховы польска-беларускай мяжы могуць прыцягнуць сілы Нямеччыны і іншых краін Шэнгенскай зоны. Таксама плануецца арганізаваны міністрам замежных справаў Польшчы Радославам Сікорсікім візіт на мяжу з Беларуссю кіраўнікоў МЗС некалькіх краін ЕЗ, у тым ліку Нямеччыны, Фінляндыі і Грэцыі. Варшава чакае, што іншыя дзяржавы прымуць удзел у вырашэнні пагранічнага крызісу.