BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Афіцыйны Кіеў праводзіць больш жорсткую палітыку адносна Беларусі”

Санкцыі персанальныя і як мінімум на 10 гадоў. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні санкцыяў супраць Аляксандра Лукашэнкі. Гэта як палітычны знак у Менск ды таксама знак для еўрапейскіх партнёраў. Гучыць інфармацыя з украінскай сталіцы. Гэта цалкам ўкладаецца ў тую новую палітыку, якую зараз Кіеў праводзіць нават да беларусаў, а асабіста Аляксандра Лукашэнкі, які звязаны з Расеяй і Крамлём.

Валерый Карбалевіч
Валерый Карбалевіч

Каментуе палітычны аналітык Валерый Карбалевіч:

– Афіцыйны Кіеў праводзіць больш жорсткую палітыку адносна Беларусі, адносна афіцыйнага Менску. Гэта бачна і па рыторыцы Уладзіміра Зяленскага, з якой ён выступаў, і ў Давосе, і ў Вільні. Гэта бачна і па тым, што пачалася актыўная супраца з беларускай апазіцыяй, найперш з Святланай Ціханоўскай, якая рыхтуе свой візіт у Кіеў, чаго раней украінскія ўлады засцярагаліся.

Супраць Аляксандра Лукашэнкі ўвялі 17 абмежаванняў. Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга каментуе рашэнне ў Кіеве заявіў, што ўкраінскі бок верыць «у эўрапейскую будучыню беларускага народу пасля таго, як ён вызваліцца з-пад прыгнёту Лукашэнкі».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя