Размеркаванне партфеляў у ЕЗ. Венгрыя: якія шанцы новага суперніка Орбана? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Польшча і краіны Балтыі просяць ЕЗ пабудаваць абарончую лінію ўздоўж 700-кіламетровай граніцы з Беларуссю і РФ. «Будаўніцтва сістэмы абароннай інфраструктуры ўздоўж знешняй мяжы ЕЗ з Расеяй і Беларуссю адкажа на вострую неабходнасць абароны ЕЗ ад ваенных і гібрыдных пагроз», – гаворыцца ў лісце кіраўнікоў чатырох дзяржаў старшыні Еўракамісіі Уршулі фон дэр Ляен, якое цытуе DW.
„Сярод гібрыдных пагроз з боку Беларусі і Расеі аўтары ліста выдзелілі дэзінфармацыю, кібератакі, эканамічны націск і правакаванне мігрантаў з трэціх краін на перасячэнне межаў. Некаторыя дыпламаты ЕЗ ацанілі кошт будаўніцтва такой абарончай лініі прыкладна на 2,5 мільярды еўра. Інвестыцыі ў еўрапейскую абарону – адна з галоўных тэм абмеркавання на маючай адбыцца сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў 27 краін ЕЗ, якая пройдзе 27 і 28 чэрвеня», – заўважае DW.
***
У чацвер распачалося паседжанне Еўрапейскай рады. Па паведамленнях СМІ, у яго напярэдадні дасягнута дамоўленасць пра размеркаванне кіруючых пасад у Еўразвязе: на пасадзе старшыні Еўракамісіі застанецца прадстаўніца Германіі Урсула фон дэр Ляен (ЕНП), у старшыні Еўрапейскай рады вылучаны партугалец Антоніу Кошта (сацыял-дэмакраты), а эстонка (фракцыя Абнаўляючы Еўропу) зойме пасаду Вярхоўнага прадстаўніка па знешняй палітыцы. «Цяпер Мелані давядзецца вырашыць, як паводзіць сябе ў сітуацыі, якая склалася», – піша рымская La Repubblica.
«Агульная карціна змушае Уршулю фон дэр Ляйен праяўляць меншую саступлівасць у дачыненні да Італіі, чым гэта мела месца ў апошнія месяцы. Старшыня Еўракамісіі разумее, што занадта шырокі крок насустрач Мелані можа каштаваць ёй галасоў сацыялістаў у Еўрапейскім парламенце. Таму яна мае намер весці перамовы з Мелані канфідэнцыйна – і на інстытуцыйным, а не на палітычным узроўні. Адзіны пункт, па якім вядуцца перамовы, тычыцца таго, на чале якога міністэрства будзе пастаўлены прадстаўнік Італіі. Пры гэтым важна, каб улічваліся вага і значнасць Італіі як такой, а не толькі партыі пад кіраўніцтвам Мелані. Мелані ў гэтыя гадзіны трэба зрабіць выбар: выйсці з ізаляцыі або акунуцца ў ёй», – заўважае італьянскае выданне.
***
Партыя Павага і свабода, якую ўзначальвае навічок у палітыцы Петэр Мадзьяр, на еўравыбарах набрала ў Венгрыі 29,6 працэнта галасоў. Менш як праз тры месяцы пасля свайго заснавання партыя стала найбуйнейшай апазіцыйнай сілай у краіне. Гледзячы на такі імклівы рост, вугорская прэса задаецца пытаннем, а ці зможа гэты палітычны рух стаць сур’ёзным канкурэнтам Віктару Орбану і яго партыі Фідэс. Штотыднёвік Magyar Hang заклікае Мадзьяра прымацца за будаўніцтва партыі, і тут яму ёсць у каго павучыцца.
«Рэжым Орбана не адолець сіламі партыі, рашэнні ў якой прымаюцца галасамі ўсіх яе сяброў. Патрэбна партыйная арганізацыя, здольная хутка рэагаваць. Так, поспех партыі Фідэс шмат у чым абумоўлены наяўнасцю магутнай, дысцыплінаванай партыйнай арганізацыі і шматтысячнай арміі актывістаў. З тэхнічнага пункту гледжання ў партыі Павага і свабода і не будзе іншага выбару, акрамя як у гэтым сэнсе ўзяць на ўзбраенне мадэль функцыянавання партыі Фідэс. Партыя анты-Фідэс чакае свайго нараджэння – шанец на такое з’явіўся 9 чэрвеня гэтага года», – піша венгерскае выданне.
***
Мэр Барселоны Жауме Калбоні абвясціў пра тое, што тэрмін дзеяння ліцэнзій на здачу турыстычных апартаментаў скончыцца на працягу пяці гадоў – і больш працягвацца не будзе. Увядзеннем гэтай меры гарадская адміністрацыя мае намер змагацца з дэфіцытам жылля ў горадзе і пакласці канец пагаршэнню якасці жыцця ў жылых кварталах. Як бачна па рэакцыі еўрапейскай прэсы, праблема залішняга турызму хвалюе не толькі каталонцаў. «У Вялікабрытаніі таксама трэба ўвесці нешта падобнае», – лічыць лонданская The Independent.
«Проста спытаеце жыхароў самых прыгожых прыморскіх вёсак Вялікабрытаніі – калі вы іх знойдзеце, вядома. Па-за курортным сезонам у такіх кутках, як заліў Робін Гуда ў Паўночным Ёркшыры, Уітстабл у Кенце або Маўсхол у Карнуоле, часцяком не ўбачыш ні агеньчыка. Там ніхто не жыве, бо наўрад ці хто яшчэ можа сабе дазволіць там жыць. Гэтыя мясціны становяцца гарадамі-зданямі. У Лондане раённыя адміністрацыі, якія пакутуюць ад празмерных мер эканоміі, абвінавачваюць платформы для браніравання водпускаў у тым, што тыя робяць недастаткова для таго, каб спыніць незаконную здачу муніцыпальных кватэр у субарэнду турыстам за вялізныя грошы, і гэта ў той час, калі тысячы гараджан тоўпяцца ў чаргі на атрыманне пастаяннага жылля», – заўважае брытанскае выданне.
Беларускае Радыё Рацыя






